Главная | Навіны | 11 верасня набыць уваходныя білеты можна будзе толькі ў касах цэнтральнага ўваходу!

11 верасня набыць уваходныя білеты можна будзе толькі ў касах цэнтральнага ўваходу!

10.09.2024

Паважаныя наведвальнікі!

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што па тэхнічных прычынах, у сувязі з абслугоўваннем праграмнага забеспячэння касавага абсталявання, 11 верасня 2024 г. каса па продажы ўваходных білетаў у краме «Кветкі» на службовым уваходзе будзе зачынена.

Уваходныя білеты наведвальнікі могуць набыць толькі ў касах на цэнтральным уваходзе і анлайн.