Главная | Асноўныя дасягненні

Асноўныя дасягненні Цэнтральнага батанічнага саду НАН БеларусіАсноўныя дасягненні

Дзякуючы даследаванням і інтрадукцыйным выпрабаванням таксонаў сусветнай флоры за перыяд 2010-2018 гг. нацыянальны генафонд дэкаратыўных, лекавых, рэзка-араматычных, кармавых, біяэнергетычных і інш. груп раслін папоўнены амаль на 5000 узораў. Поўны склад калекцыйнага фонду Цэнтральнага батанічнага саду ў 2019 годзе прадстаўлены 15169 узорамі (5500 відамі), з іх: 11614 (3422 віды) – у адкрытым грунце, 3232 (2100 відаў) – у закрытым грунце, 323 – у культуры. .

Абагульненыя вынікі шматгадовых даследаванняў і навукова-практычнага досведу па інтрадукцыі дурніцы высокай, на падставе якіх распрацаваная праграма развіцця прамысловага дурніцыводства ў Рэспубліцы Беларусь.

Ажыццёўлены інтрадукцыя і ўвядзенне ў прамысловую культуру на меліяраваных землях і выбыўшых з прамысловай эксплуатацыі тарфяных радовішчах Беларусі паўночнаамерыканскіх відаў верасовых (журавін буйнаплоднай, буякі высакарослай) і гатункавай брусніцы.

Праведзены выпрабаванні больш за 50 марак угнаенняў, біястымулятараў, сродкаў абароны для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі (уключаны ў Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін).

Распрацаваны метады паскоранага размнажэння на аснове культуры in vitro, якія дазваляюць павялічыць вытворчасць пасадачнага матэрыялу рэдкіх відаў беларускай флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Ажыццяўляецца навуковае забеспячэнне работ па развіцці айчыннага лекавага і рэзка-араматычнага раслінаводства. Батанічны сад з'яўляецца праваўладальнікам 165 пасведчанняў на сарты дэкаратыўных, аранжарэйных, лекавых, рэзка-араматычных і кармавых раслін уласнай селекцыі. Ва ўстанове распрацавана каля 40 рэцэптур прадукцыі харчовага прызначэння: напоі, сіропы, соўсы, джэмы, цукаты і інш.

Супрацоўнікамі Цэнтральнага батанічнага сада апублікавана больш за 100 кніжных выданняў і 1500 артыкулаў у навуковых часопісах.

Перспектывы ЦБС

Распрацоўка навуковых асноў і практычных мер па эфектыўным устойлівым выкарыстанні раслінных рэсурсаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы краіны, па захаванні генафонду рэдкіх відаў і месцаў пражывання прадстаўнікоў беларускай флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Стварэнне новых канкурэнтаздольных гатункаў дэкаратыўных, лекавых, рэзка-араматычных, біяэнергетычных раслін і праектаў арыгінальных дэкаратыўных кампазіцый для розных аб'ектаў азелянення, у т.л. інтэр'ераў.

Распрацоўка эфектыўных метадаў паскоранага атрымання пасадачнага матэрыялу на аснове культуры in vitro і метадаў ідэнтыфікацыі і абароны ад бактэрыяльнага і віруснага заражэння з мэтай атрымання аздароўленага пасадачнага матэрыялу.

Даследаванне генетычнай разнастайнасці раслін і раслінных супольнасцяў, іх месцаў пасялення і экасістэм, вырашэнне пытанняў сістэматыкі і таксанаміі з выкарыстаннем традыцыйных і малекулярна-генетычных падыходаў.