Главная | Навіны | 2 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака "Голубы Свету"

2 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака "Голубы Свету"

02.07.2024
2 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака "Голубы Свету"

2 ліпеня 2024 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Голубы Свету». Новая малая архітэктурная форма ўстаноўлена на экспазіцыі "Паляна Перамогі".

Памятны знак уяўляе сабой зграю галубоў, якія ўзнімаюцца ў неба, і ўвасабляе сімвалічны салют у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Памятны знак створаны па ініцыятыве дырэктара Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі акадэміка Прывалава Фёдара Іванавіча, на аснове праекта скульптара Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Вадзіма Мацкевіча.

У адкрыцці памятнага знака прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснікі Старшыні Прэзідыума, дырэкцыя, прафкам, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, маладыя вучоныя Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах", Савета маладых вучоных НАН Беларусі.