Главная | Мерапрыемствы | 8-9 чэрвеня Vulitsa Ezha пройдзе ў Батанічным садзе!

8-9 чэрвеня Vulitsa Ezha пройдзе ў Батанічным садзе!

08.06.2019 - 09.06.2019

Мінск, жывапісная лакацыя, разнастайны фудкорт, сям'я, сябры і блізкія людзі вакол — ідэальная формула гарадскога пікніка. Мы зробім усё, каб 8-9 чэрвеня вы прысвяцілі сабе і сваім блізкім, адпачылі і паспрабавалі нешта новае. У праграме: 1000 унікальных страў на фудкорце; дзве музычныя сцэны (AMSTERDAM, Parade of Planets, PALINA, Groove Dealers, Intelligency, VLNY); гарачыя батлы на Кулінарнай школе ад Gefest; /li>

  • некалькі чылаўт-зон з барамі;
  • маркет з лакальнай ежай і дызайнерскімі рэчамі;
  • адукацыйны Лекторый на тэму гарадской супольнасці;
  • вулічны Кінатэатр;
  • Б'юці корнер;
  • вялікая дзіцячая зона ад «Мамслёт»;
  • Прэмія Ezha Awards.
  • Калісьці мы маглі толькі марыць пра тое, каб на вуліцах з'явіліся найсмачныя бургеры і фалафелі — зараз яны ёсць. Цяпер мы хочам зрабіць Vulitsa Ezha цэнтрам прыцягнення добрага адпачынку ў горадзе. Не трэба ўцякаць з горада па новыя ўражанні — выходныя ў Мінску могуць быць сапраўды запамінальным! 8 і 9 чэрвеня 2019 года ў рамках правядзення мерапрыемства «Вуліца Ежы» ўваходныя білеты можна набыць толькі на цэнтральным уваходзе з 12:00.< /b> Уваход наведвальнікаў ажыццяўляецца толькі праз цэнтральную прахадную батанічнага саду (плошча Калініна). Уваход: 10 рублёў (дзецям да 12 гадоў уваход бясплатны). Абанементы батанічнага саду ў рамках дадзенага мерапрыемства не дзейнічаюць! Больш інфармацыі на vulitsaezha.by