Главная | Мерапрыемствы | «Фестываль Навукі - 2018»

«Фестываль Навукі - 2018»

08.09.2018 - 08.09.2018
Упершыню Фестываль Навукі адбудзецца ў Цэнтральным батанічным садзе, пройдзе ён пад эгідай Нацыянальнай акадэміі навук. Напярэдадні 90-гадовага юбілею Нацыянальнай акадэміі навук супрацоўнікі навуковых акадэмічных інстытутаў арганізавалі для наведвальнікаў розных узростаў, і моладзі Беларусі ў тым ліку, цікавае, пазнавальнае мерапрыемства, у фармаце гарадскога Фестывалю. У рамках мерапрыемства: шмат цікавых лекцый, майстар-класы на любы густ, робаты, тры музеі навукі, касмічная зона з сапраўднымі касманаўтамі, шоу з эксперыментамі на сцэне, зона археалогіі і спецыяльная зона для дзяцей - гэта ўсё пра Фестываль Навукі, але гэта не усё, што на ім будзе прадстаўлена. На ландшафце батанічнага саду, сярод пахучых кветак дэкаратыўных калекцый, арганізаваны фестывальныя зоны, разлічаныя на наведвальнікаў розных інтарэсаў. Так, у лекцыйнай зоне фестывалю сабраны папулярныя ў Мінску лекторыі: "Навука па-за сябе", "Масаракш", "15х4", "TEDxYOUTH", кожны з іх прадставіць уласны блок навукова-папулярных лекцый. У касмічнай зоне, акрамя касмічных экспанатаў, выступленняў вучоных-астраномаў і блогераў, адбудзецца сустрэча з касманаўтамі. Касманаўты раскажуць аб знаходжанні на МКС, сваіх уражаннях аб беспаветранай прасторы і адкажуць на пытанні гасцей падчас прэс-канферэнцыі. У рабазоне прымуць удзел 4 школы робататэхнікі з майстар-класамі і дэманстрацыямі, арганізатары VI Мінскага адкрытага робатірніра правядуць спаборніцтвы па міні-суме і гонках па лініі. Асаблівае месца ў праграме займае забаўляльная зона, у ёй прымуць удзел тры музеі навукі - "Эксперыментус", "Квантум", "Элемента", праект "Разумны Мінск" і фізічны факультэт БДУ. Удзельнікі будуць дэманстраваць экспанаты, пакажуць відовішчныя эксперыменты на сцэне і правядуць вялікую колькасць майстар-класаў. У зоне археалогіі кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі археолага, для гэтага ў ёй будуць арганізаваны некалькі палігонаў для раскопак, а таксама выстава археалагічных артэфактаў. Свае зоны з насычанай праграмай прадставяць Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, Цэнтральная навуковая бібліятэка і Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, таксама на Фестывалі запланавана дзіцячая зона ад праекта "Маленькая тусоўка" і зона харчавання. Цэнтральны батанічны сад сардэчна запрашае мінчан і гасцей сталіцы, дарослых і дзяцей і ўсіх самых дапытлівых 8 верасня з 12:00 да 20:00 на Фестываль Навукі - 2018. Уваход на ландшафтную зону батанічнага сада платны. Поўны білет - 7.00 бел. рублёў. Льготны білет - 4.00 бел. рубля для навучэнцаў, студэнтаў, пенсіянераў; 2.00 бел. рубля - для дашкольнікаў (ад 2-х гадоў). Бясплатны ўваход - для шматдзетных сем'яў, інвалідаў усіх груп, супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэлефон для даведак: +375-17-292-69-15.