Главная | Мерапрыемствы | Калядныя забавы

Калядныя забавы

06.01.2018 - 06.01.2018

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае мінчан і гасцей сталіцы на культурна-асветніцкае мерапрыемства "Калядныя забавы" 6 студзеня 2018 года Каляднае свята для дзяцей і дарослых з 13.00 – 16.00 гадзін самых чароўных, вясёлых і жаданых свят, які валодае глыбокім жыццёвым сэнсам. Напярэдадні Калядаў, батанічны сад запрашае на «Калядныя забавы!» – свята для ўсёй сям'і, студэнцкай моладзі і школьнікаў!
Толькі ў батанічным садзе, у цэнтры горада, ёсць магчымасць патрапіць у скарбніцу прыроды, дзе амаль кожнае дрэва мае сваю гісторыю, значнасць і шаноўны ўзрост. Зімой прырода нібы замірае ў сваёй велічы і чаканні чагосьці светлага і цудоўнага. Пышны зімовы пейзаж, таямнічыя алеі, паветра з фітанцыдамі - сапраўдная атмасфера свята! Батанічны сад запрашае ўсіх жадаючых на вясёлае каляднае мерапрыемства, каб выдатна адпачыць, набрацца здароўя і дадатных эмоцый, паўдзельнічаць у трапічнай аранжарэі, а, затым, утульна сустрэць Каляды ў коле сваёй сям'і!
Увесь дзень на свяце будуць гучаць гумар, жарты, музыка. Нястомныя вядучыя пазнаёмяць з гісторыяй, традыцыямі і звычаямі Каляд. Гарачы танцавальны ансамбль правядзе з гасцямі свята займальную гульнявую праграму. Самыя спрытныя ўдзельнікі змогуць пераадолець калядную паласу перашкод, перамагчы ў камандных гонках на лыжах, паказаць "клас" у перацягванні каната, бегу на хадулях і бітве мяшкамі на калодках. Для самых смелых і трапных будзе арганізавана фехтаванне на бяспечнай зброі, кіданне дроцікаў. Толькі ў батанічным садзе, разам з акцёрамі тэатральнай пастаноўкі «Вясёлыя калядоўшчыкі» вы навучыцеся спяваць калядныя песні і, калядаваць, атрымаўшы ва ўзнагароду. > На свята ў батанічны сад, для віншаванняў, завітае Дзед Мароз. Таксама, можна будзе загадаць жаданне і зрабіць сэлфі ў «чарадзейных» фотазон: з сапраўдным высакародным аленем і мудрай савой. сярод біблейскай субтрапічнай флоры, з аглядам Калядных і навагодніх раслін свету. Кульмінацыяй свята стануць калядныя агні - неверагодна эфектнае фаер шоу. Праграма: 13.00 - Калядныя гульні, жарты, конкурсы. 13.50 - Танцавальны ансамбль "Фламея". 14.00 - Віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі. 14.30 - Інтэрактыўная тэатральная пастаноўка "Вясёлыя калядоўшчыкі". 15.10 – Выступленне інструментальнага ансамбля «Гармонік Стайл». 15.50 – Фаер шоу «Калядныя агні».
Адміністрацыя, супрацоўнікі батанічнага сада віншуюць усіх мінчан і гасцей сталіцы з Новым 2018 годам і Калядамі! Запрашаем усіх жадаючых на каляднае свята ў батанічны сад! Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду платны. Кошт уваходнага білета - 6.00 бел. рублёў для ўсіх катэгорый грамадзян. Дзеці да 3 гадоў, шматдзетныя сем'і, інваліды ўсіх груп, сіроты - уваход бясплатна. Даведкі па тэл. (017) 292-69-15.