Главная | Мерапрыемствы | ДЗЯРЖАЎНАЯ НАВУКОВАЯ УСТАНОВА ЦЭНТРАЛЬНЫ БАТАНІЧНЫ САД НАН БЕЛАРУСІ запрашае на культурна-асветніцкае мерапрыемства, «Квітнеючая Беларусь – спадчына вялікай Перамогі»

ДЗЯРЖАЎНАЯ НАВУКОВАЯ УСТАНОВА ЦЭНТРАЛЬНЫ БАТАНІЧНЫ САД НАН БЕЛАРУСІ запрашае на культурна-асветніцкае мерапрыемства, «Квітнеючая Беларусь – спадчына вялікай Перамогі»

09.05.2021 - 09.05.2021

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, адзначаючы Дзень Вялікай Перамогі, сярод квітнеючых яблынь, цюльпанаў, нарцысаў, магноліі Кобус і сакуры, запрашае мінчан і гасцей сталіцы на святочную культурна-асветніцкую імпрэзу «Падсвятная Беларусь». У рамках святочнага мерапрыемства і адкрыцця летняга сезону, супрацоўнікі батанічнага саду прапануюць увазе сваіх наведвальнікаў экскурсіі па ландшафце, на якіх прафесійныя экскурсаводы раскажуць пра гісторыю Батанічнага саду падчас вайны, правядуць па алеі Пераможцаў, партызанскай паляне і іншым самым прыгожым куткам батанічнага сада. А, таксама раскажуць аб новай лакацыі і маршруце ландшафту саду - Эколага-міфалагічнай сцежцы. Экскурсійныя групы будуць фарміравацца каля аранжарэі трапічных раслін у 14.30 і 15.00 гадзін. ;Наведвальнікі змогуць палюбавацца прыгажосцю і разнастайнасцю гатункаў цюльпанаў і гіяцынтаў, наведаўшы дэкаратыўныя калекцыі гэтых яркіх вясновых кветак. Яркія тэатралізаваныя моманты святочнай праграмы нагадаюць аб ваенных гадах і тых героях, якія цаной сваіх жыццяў заваявалі для нас Перамогу і сённяшняе мірнае неба. Наведаўшы фотаатэлье, наведвальнікі змогуць зрабіць маментальнае фота ў стылі ваеннага часу, на памяць. Удзельнікаў мерапрыемства чакае імправізаваны прывал, пачастунак салдацкай кашай, цікавыя інтэрактыўныя лакацыі для дзяцей і дарослых: «Танкадром», «Марскі бой», гульнявы блок «ваенныя фанты». аранжарэі трапічных і субтрапічных раслін з 13.00 да 16.30 13.00-13.30 адкрывае святочную праграму выступленне ансамбля мажаретак 13.30 -14.00 Вядучы - распавядае пра гісторыю сада ў дні Вялікай Айчыннай вайны, ушаноўвае прысутных ветэранаў ВАВ. Прадстаўляе саліста, які выконвае творы ваенных гадоў - А. Шумака - 14.00-14.30 - выступ салісткі Тэатра Эстрады Вольгі Змуршчык. Выступленне суправаджаецца танцавальнымі нумарамі. 14.30 – 15.00 – дзіцячая інтэрактыўная анімацыйная праграма. 15.00 – 15.30 – выступ фольк бэнда «Неруш» ;15.30 – 16.30 – выступленне духавога аркестра Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Падчас выступлення аркестра наведвальнікі танчаць. 16.30 – завяршэнне свята песняй «Дзень Перамогі!» Запрашаем мінчан і гасцей сталіцы разам адзначыць Дзень Перамогі ў Батанічным садзе, каб удзячная памяць аб Героях Вялікай Айчыннай вайны вечна жыла ў нашых сэрцах. nbsp; /b> – 10 бел. рублёў для ўсіх катэгорый грамадзян. Льготны білет - 5 рублёў для навучэнцаў, студэнтаў, пенсіянераў. Бясплатны ўваход - для дзяцей да 6 гадоў, дзяцей са шматдзетных сем'яў і інвалідаў усіх груп. b>