Главная | Мерапрыемствы | Ледзяная казка працягваецца

Ледзяная казка працягваецца

16.02.2021 - 21.02.2021
Сапраўднае зімовае надвор'е працягвае радаваць мінчан і гасцей сталіцы. На заснежаным ландшафце саду іскрыцца марозным агнём лядовыя скульптуры, заварожваючы сваёй прамяністай прыгажосцю ў сонечныя дні, і дзівячы чараўніцтвам маляўнічага падсвятлення ў вячэрні час. Запрашаем нашых дарагіх сяброў, мінчан і гасцей сталіцы наведаць батанічны сад і палюбавацца выставай лядовых скульптур, па выніках Фестывалю «Свет крышталяў – 2021». 16, 17, 18 лютага квіткі можна купіць і зайсці у батанічны сад з 10:00 да 17:00 са службовага ўваходу па вул. Сурганава, 2в. Час працы сада з 10:00 да 18:00. Час працы аранжарэі з 10:00 да 17:00. 19, 20, 21 лютага працуюць галоўны і службовы ўваходы. Білеты можна купіць з 10:00 да 19:00. Час працы сада з 10:00 да 20:00. Час працы аранжарэі з 10:00 да 20:00. Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду - платны: 10.00 бел. рублёў. Льготны білет – для: студэнтаў, навучэнцаў, пенсіянераў, бацькоў шматдзетных сем'яў, супрацоўнікаў акадэміі навук – 5.00 бел. рублёў. Бясплатнае наведванне: інваліды ўсіх груп, сіроты, вайскоўцы тэрміновай службы. 

Тэл. для даведак 8-017-292-69-15.