Главная | Мерапрыемствы | Тыдзень цвіцення бэзу "Бэз - крыніца натхнення"

Тыдзень цвіцення бэзу "Бэз - крыніца натхнення"

16.05.2017 - 22.05.2017

Месяц май - гэта выдатны час для таго, каб наведаць Цэнтральны батанічны сад і палюбавацца красаваннем саду бэзу. З 19 па 28 траўня ў батанічным садзе пройдзе доўгачаканы «Тыдзень бэзу». Знакамітая калекцыя бэзу батанічнага саду налічвае больш за 250 сартоў, у тым ліку і ўласнай селекцыі. Бэз шануецца за надзвычай прыгожыя па форме і афарбоўцы суквецці з выключным водарам, багатае і працяглае красаванне. Увесь тыдзень, штодзень, з 13 да 15 гадзін наведвальнікаў чакаюць цікавыя сустрэчы з куратарам калекцыі бэзу, кандыдатам біялагічных навук Н.У. Македонскай, экскурсіі па бэзавым садзе «сірынгарыю» і кансультацыі па доглядзе гэтай цудоўнай расліны. Але самая цікавая і насычаная падзея тыдня адбудзецца 20 траўня ў выглядзе культурна-асветніцкага мерапрыемства "Бэз - крыніца натхнення". У рамках мерапрыемства будзе прадстаўлены ўнікальны парфумерны бар – 180 водараў розных кампазіцый. Сярод прадстаўленых водараў больш за 15 адценняў бэзавага. Пройдзе прэзентацыя водару "Паветра", які з'яўляецца арома-сімвалам Беларусі. Формула гэтай парфумы распрацавана гуру сусветнай парфумерыі Сафіяй Гросман, якая родам з Беларусі, у памяць аб радзіме. Адбудзецца дэфіле мадэляў з бэзавымі аксэсуарамі ад прафесійных фларыстаў і водарам "Паветра". Пройдзе незвычайны майстар-клас “Псіхалогія колеру – сем адценняў бэзу”. Наведвальнікаў чакае мастацкі пленэр "Натхняльны бэз", флэшмоб "Бэзавае марозіва", продаж саджанцаў бэзу ў краме батанічнага саду і іншыя яркія моманты. Незабыўны тон мерапрыемству будзе задаваць выступленне сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, дырыжор Уладзімір Авадок, арганізаванае ТАА "Музычны дом "Класіка". Мерапрыемства, прысвечанае цвіценню бэзу, прынясе шмат станоўчых эмоцый, новых уражанняў і ведаў аб гатунках бэзу. Н.В. Македонская, экскурсія па сірынгарыі.

  • 13:30 – Выступ сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Частка I. Дырыжор Уладзімір Авадок.
  • 14:00 – Дэфіле мадэляў з бэзавымі аксесуарамі ад прафесійных фларыстаў.
  • 14:20 – Выступленне сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. частка II. Дырыжор Уладзімір Авадок.
  • 14:50 – Дэфіле мадэляў і прэзентацыя водару «Паветра».
  • 15:10 – Выступ сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. частка III. Дырыжор Уладзімір Авадок.
  • 15:30 – Экскурсія па сірынгарыю і кансультацыя ад куратара калекцыі.
  • Майстар-клас «Псіхалогія колеру – сем адценняў бэзу пройдзе ў 14:00 і ў 14:30, каля Аранжарэі трапічных раслін. Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду платны - 6 бел. рублёў для ўсіх катэгорый грамадзян. Бясплатны ўваход - для дзяцей да 6 гадоў, шматдзетных сем'яў і інвалідаў. Тэлефон для даведак:  +375-17-292-69-15. Успамінаем, як нам было весела!! Дзякуй, што былі з намі!