Главная | Мерапрыемствы | Навагодні сувенір! Творчы практыкум

Навагодні сувенір! Творчы практыкум

29.12.2022 - 08.01.2023

Цэнтральны батанічны сад чароўнае месца, дзе падчас калядных і навагодніх свят адбываюцца сапраўдныя цуды! Практыкум пройдзе ў выставачным павільёне адміністрацыйнага корпуса:

24-25; 29-30 снежня 2022 года

6-8 студзеня 2023 года

з 13:00 да 14:00. На практыкуме па роспісе драўляных нарыхтовак нават навічкі і неспрактыкаваныя мастакі змогуць стварыць непаўторную і індывідуальную навагоднюю кампазіцыю. Зроблены сваімі рукамі сувенір кожны ўдзельнік зможа забраць з сабой. Дадаткова аплачваецца ўваходны білет у батанічны сад. +375 17 379 69 15