Главная | Мерапрыемствы | Паляванне на распражабу

Паляванне на распражабу

27.11.2021 - 27.10.2021
Цэнтральны батанічны сад запрашае мінчан і гасцей сталіцы на закрыццё восеньскага сезона і квэст-паляванне з падарункамі. Мерапрыемства пройдзе ў суботу 27 лістапада з 12.00 да 16.00. Любы госць Батанічнага сада ў гэты дзень можа паспрабаваць сябе ў якасці шукальніка: на пэўнай тэрыторыі сада можна будзе знайсці стыкеры з жабкамі, якія затым абмяняць на падарункі - сертыфікат на пакупкі ў 21vek.by наміналам 50, 20 і 10 рублёў. Колькасць удзельнікаў не абмежавана, а вось колькасць стыкераў і падарункаў - так. Арганізатары папярэджваюць, што адшукаць стыкеры з падарункамі будзе няпроста: жабкі будуць схаваныя не ў самых відавочных месцах саду і Экспазіцыйнай аранжарэі, таму "паляванне" сапраўды будзе займальным, а галоўнае пазнавальным - хто ведае, у якіх дзіўных месцах Батанічнага саду вы яшчэ не былі? Акрамя таго, для "паляўнічых" і ўсіх жадаючых пройдзе бясплатная экскурсія ў Экспазіцыйнай аранжарэі. Пачатак у 14:00. 
Даведкі па тэлефоне +375 17 292 69 15.
Instagramwww.instagram.com/botanicalgardenminsk
Facebookwww.facebook.com/BotanicalGardenMinsk
VK www.vk.com/botanicalgardenminsk