Главная | Мерапрыемствы | Пазнавальныя выходныя - Cloned

Пазнавальныя выходныя - Cloned

25.02.2022 - 26.02.2022

25 - 26 лютага ў Цэнтральным батанічным садзе пройдзе культурна-асветніцкае мерапрыемства "Пазнавальныя выхадныя", якое будзе асабліва цікава дзецям. Вас чакаюць: мерапрыемства "Сонечны фрукт" (у 11.00, 13.00) і майстар - клас "Калі гербарый ажывае" (у 12.00, 14.00). Падчас майстар-класа "Калі гербарый ажывае" ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з гербарнай справай, яе гісторыяй, асноўнымі правіламі і значэннем у сучаснай навуцы. Падчас майстар-класа кожны ахвочы зможа паспрабаваць сябе не толькі ў ролі вучонага-біёлага, але і мастака. Бо гербарый - гэта не толькі неад'емная частка навукі батанікі, гэта яшчэ і матэрыял для разнастайнай творчасці. Вы даведаецеся асаблівасці і тонкасці сушкі розных відаў раслін, навучыцеся адрозніваць расліны з дапамогай спецыяльных вызначальнікаў і атласаў. Кожны жадаючы зможа вырабіць невялікі выраб у стылі «Гербарый», якую можна будзе забраць з сабой і ўпрыгожыць хатні інтэр'ер або школьны клас.

Узрост 6+. Групы ў колькасці 10-15 чалавек, дзеці абавязкова ў суправаджэнні дарослага. майстар-клас - 5 руб. (матэрыялы ўваходзяць у кошт).

Майстар-клас «Калі гербарый ажывае» - 5 руб. (матэрыялы ўваходзяць у кошт).

Дадаткова аплачваецца ўваходны білет у батанічны сад: дарослы – 10 руб., льготны – 5 руб.

касах Цэнтральнага батанічнага саду, пры дапамозе сэрвісу "Аплаці" і на сайце kvitki.by паспасылцы