Главная | Мерапрыемствы | «Прыродныя ўзоры»

«Прыродныя ўзоры»

15.07.2017 - 15.07.2017

15 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі горада Мінска, ужо другі раз пройдзе летні фестываль "Прыродныя ўзоры". Дэвіз другога фестывалю – «Зрабі горад ярчэй», закліканы паказаць, што з дапамогай звыклых для нас прыродных матэрыялаў мы можам мяняць прастору вакол сябе, робячы яе больш яркай і цікавай. Гасцей чакае конкурс фларыстаў-дызайнераў, вялікі фларыстычны паказ, майстар-класы для дзяцей і дарослых, яркія фотазоны, фудкорт, забавы, а таксама выстава рамеснікаў (больш за 50 майстроў). Таксама, вядомы фларыст - Вольга Баніс, разам са сваёй камандай паспрабуе стварыць вялікі габелен з прыроднага матэрыялу. Дапамагчы ёй можа кожны, непасрэдна ў дзень фестывалю. Як і летась, мы чакаем гасцей з дзецьмі, для якіх, сумесна з дзіцячымі цэнтрамі творчасці, мы прыдумалі самыя розныя вясёлыя забаўкі. Адным з якіх стане конкурс дзіцячых малюнкаў. Паглядзець творчасць майстроў, наведвальнікі змогуць ужо з моманту адкрыцця сада, а 10.00 гадзіне. Акрамя гэтага, гасцей фестывалю чакае насычаная праграма для дзяцей і дарослых. ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ:

  • 10.00 – старт конкурсу фларыстаў-дызайнераў;
  •  
  • 11.00 – пачатак працы фудкорту і выставы рамеснікаў;
  •  
  • 12.00 – пачатак працы творчых майстэрняў і майстар- класаў;
  •  
  • 12.00-16.00 – конкурс дзіцячых малюнкаў «Яркі горад»; 16.00 - фларыстычны паказ; 17.00 - цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў фларыстаў-дызайнераў і конкурсу дзіцячых малюнкаў. Вядучы, акцёр і выканаўца эстрадных песень Яўген Ермалковіч, музыканты з этнічнымі барабанамі гурта ТэкаDUM і іншыя цікавыя моманты праграмы фестывалю пакінуць выдатныя ўражанні ад мерапрыемства ў батанічным садзе.

_x00цычан у батанічны сад! Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду платны – 6 бел. рублёў - для ўсіх катэгорый грамадзян. Дзеці да 6 гадоў, інваліды ўсіх груп, шматдзетныя сем'і, сіроты, вайскоўцы тэрміновай службы - бясплатна. Даведкі па тэлефоне +375 17 292-69- 15.