Главная | Мерапрыемствы | Сінім па белым! Практыкум

Сінім па белым! Практыкум

10.02.2023 - 12.02.2023

З прыходам лютага набліжаюцца любімыя з самага дзяцінства святы, на якія ўсе мы чакаем прыемных сюрпрызаў і падарункаў. Цэнтральны батанічны сад прапануе наведаць займальны практыкум, на якім можна будзе вырабіць арыгінальныя рамантычныя паштоўкі ручной працы з дапамогай цынатыпіі. Цыянатыпія - гэта бессярэбраны фатаграфічны працэс, вынайдзены ў 1842 годзе ангельскім фізікам і астраномам Джонам Гершэлем. Тэхналогія атрымання адбіткаў блакітнага і сіняга адценняў досыць простая і даступная нават у хатніх умовах. На нашым практыкуме вы атрымаеце не толькі веды і ўменні, неабходныя для атрымання дзіўнай прыгажосці малюнкаў, але і зможаце сваімі рукамі вырабіць сувеніры і ўвасобіць на іх матывы маючых адбыцца святаў. »

пройдзе 10, 11, 12 лютага ў 12:00 і ў 14:00.

Працягласць – 1,000D_

Дапоўніць практыкум экскурсія па экспазіцыйнай аранжарэі!

Групы фарміруюцца па папярэднім запісе па тэлефонах: 0000 9320 17 17; +375 17 379 69 15.

На практыкуме Вас чакае:

  • знаёмства з хімічнымі рэактывамі, li>
  • авалоданне тонкасцямі працэсу атрымання малюнкаў на розных паверхнях;
  • магчымасць самастойна вырабіць адбітак сіне-блакітнага адцення ў выглядзе рамантычнай паштоўкі.

_x00 Стварыце шэдэўр сваімі рукамі!

Кошт практыкума – 10 р. p > Узроставае абмежаванне: 14+

Больш падрабязна па тэлефонах:

+375 29 320 17 17_0 _ +375 17 379 69 15