Главная | Мерапрыемствы | Цэнтральны батанічны сад запрашае на выставу гладыёлусаў.

Цэнтральны батанічны сад запрашае на выставу гладыёлусаў.

07.08.2021 - 13.08.2021
Дарагія сябры! У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі з 7 па 13 жніўня з 11.00 да 18.00 адбудзецца выстава гладыёлусаў! Гладыёлусы (або шпажнікі) - дзіўнай прыгажосці расліны, вядомыя з даўніх часоў. І мы запрашаем вас палюбавацца на багатую калекцыю гладыёлусаў Цэнтральнага батанічнага саду. Вашай увазе будзе прадстаўлена каля 100 гатункаў гладыёлусаў сусветнай селекцыі. Тут вы ўбачыце перспектыўныя навінкі селекцыі, узнагароджаныя медалямі на міжнародных выставах і фестывалях. ? 
Мы пакажам рэдкія гістарычныя гатункі пачатку XX стагоддзі, сучасную садовую класіку і гатункі ўласнай селекцыі. Акрамя гэтага, усіх жадаючых запрашаем на экскурсіі  ;па калекцыі гладыёлусаў, якія адбудуцца напярэдадні выставы - з 3 па 6 жніўня з 11.00 да 12.00, і ў перыяд правядзення выставы - 7 і 8 жніўня з 12.00 да 13.00Збор групы - у Цэнтральнага ўваходу ў батанічны сад. Экскурсію для вас правядуць адмыслоўцы батанічнага саду. Вы даведаецеся пра асаблівасці вырошчвання гладыёлусаў, захоўвання і шмат іншай карыснай інфармацыі! Чакаем вас!
Сайт: cbg.org.by 
Instagram: www.instagram.com/botanicalgardenminsk
Facebook: www. facebook.com/BotanicalGardenMinsk
VK: www.vk.com/botanicalgardenminsk