Главная | Мерапрыемствы | Кветкі красавіка - пеларгонія і гербера!

Кветкі красавіка - пеларгонія і гербера!

18.04.2023 - 23.04.2023

Упершыню! З 18 па 23 красавіка 2023 года Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае вас наведаць калекцыі закрытага аранжарэйнага фонду «Кветкі красавіка – пеларгонія і гербера»!

p> Вашай увазе будуць прадстаўлены каля 150 відаў і гатункаў пеларгоніі, герберы і іншых прыгожаквітнеючых раслін. Вы зможаце ўбачыць іх шматлікую разнастайнасць па афарбоўцы і форме і, вядома ж, зрабіць атмасферныя фота на памяць, а ўнікальныя гатункі герберы ўласнай селекцыі дададуць яркіх уражанняў і створаць вясновы настрой. : фондавая аранжарэя.

Уваход праз выставачны павільён!

Кошт наведвання:;

Таксама, білеты можна набыць праз сэрвісы bez kvitki.byticketpro.by  і АПЛАЦІ.

Дадаткова аплачваецца ўваходны білет у батанічны сад.

Час працы: з 11:00 да 17:00.

Падрабязней па тэлефонах: _x00

+375 29 320 17 17;

+375 17 379 69 15.