Главная | Мерапрыемствы | У пошуках папараць-кветкi

У пошуках папараць-кветкi

11.07.2020 - 12.07.2020
11 і 12 ліпеня Цэнтральны батанічны сад запрашае ўсіх на інтэрактыўны экалагічны квэст «У пошуках папараць-кветкі», прымеркаваны да адной з самых любімых падзей лета – свята Івана Купалы! Усе наведвальнікі стануць актыўнымі ўдзельнікамі тэатралізаванага квэста па пошуку купальскай кветкі, рушаць услед звычаям і традыцыям свята. Дапамагаць у пошуку "папараць-кветкі" будуць мабільныя тэхналогіі і персанажы купальскага свята - вядомыя акцёры тэатра ім. Я. Купалы. А 12 ліпеня ў 17:00 пройдзе анлайн экалагічнае ток-шоу з акцёрам тэатра Я.Купалы Паўлам Харланчуком @kootoonjo і фіналісткай праекта «Голас. Дзеці» Аляксандрай Няхай @sasha_nehay На працягу ток-шоў яны правядуць розыгрыш каштоўных падарункаў сярод усіх удзельнікаў квэста. Што чакае наведвальнікаў? Красаванне руж? Сямейны шпацыр? Карысны марафон (майстар-клас па акцёрскім майстэрстве, анлайн экскурсія і інш.)? Прэм'ера квэста «У пошуках папараць-кветкi»? Анлайн экалагічнае ток-шоў 12 ліпеня ў 17:00 у @botanicalgardenminsk і на youtube канале Ружовая зебра з фіналісткай праекту «Голас. Дзеці.» Аляксандрай Няхай @sasha_hehay і акцёрам тэатра Я.Купалы Паўлам Харланчуком @kootoonjo? Розыгрыш каштоўных падарункаў Што разыграем? Наручны гадзіннік лімітаванай калекцыі ад веласіпеднага клуба "Мінск" @mcc_blr? Майстар-клас па вакале ад фіналісткі праекта «Голас. Дзеці» Аляксандры Няхай @sasha_nehay? Сертыфікат на 100 рублёў ад агенцтва яркіх падзей Ружовая зебра @pinkzebra.by? Білеты на 2 персоны ў тэатр Я.Купалы на спектакль “Сон у купальскую ноч” ад @kootoonjo ? Месца правядзення: Цэнтральны батанічны сад (Сурганава, 2В). Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі Даты правядзення: 11 і 12 ліпеня (субота - нядзеля) Час правядзення: 10:00-18:00 Кошт білетаў: дарослы - 10 рублёў ільготны - 5 рублёў Шматдзетныя сем'і: Бацька - ільготны білет - 5 рублёў, дзеці - бясплатна Сіроты, дзеці да 5 гадоў, інваліды ўсіх груп БЯСПЛАТНА. ? |
Чакаем вас у Батанічным садзе, сябры