Главная | Мерапрыемствы | «Вясна і Дасканаласць»

«Вясна і Дасканаласць»

07.03.2020 - 07.03.2020
У дзень вясны, жаноцкасці і прыгажосці, усіх наведвальнікаў, але найперш нашых жанчын чакаюць цікавыя лакацыі і музычныя сюрпрызы. У Экспазіцыйнай аранжарэі трапічных раслін з 11.00 да 15.00 гадзін, для ўсіх жадаючых, арганізавана фотаздымка ў любым сектары аранжарэі. У гэты дзень кожная наведвальніца альбо наведвальнік змогуць стаць яркімі і стыльнымі фотамадэлямі для прафесійнага фатографа. Сама здымка для ўсіх ахвочых будзе праходзіць бясплатна. Пазней фатаграфіі можна абраць, замовіць да апрацоўкі і набыць, калі пажадаеце. Ну а каб умела падкрэсліць вашу прыродную прыгажосць - арганізаваны майстар-клас «Экспрэс макіяж» ад кампаніі Мэры Кей. Кансультанты-візажысты, не толькі зробяць макіяж, але і дапамогуць у падборы каляровай гамы дэкаратыўнай касметыкі. Экспрэс макіяж будзе функцыянаваць з 14.00 да 16.00 гадзін. Для пазітыўнага настрою і ўласнай самаацэнкі вы можаце прыняць удзел у тэст-гульні «Кветкавая псіхалогія». Вядомы крэатыўны псіхолаг дапаможа разглядзець утоены патэнцыял вашых эмацыйных магчымасцяў і прыроду пачуццяў. Тэст-гульня працягнецца з 14.00 да 16.00 гадзін. Для самых дапытлівых, жадаючых здзейсніць шпацыры па вясновым ландшафце батанічнага саду, удыхнуць фітанцыды вясновай ігліцы – экскурсаводы батанічнага саду правядуць займальную экскурсію «Ізумрудныя прыгажуні». Экскурсіі пройдуць на вельмі прыгожай экспазіцыі дэкаратыўных іглічных раслін з калекцыі батанічнага сада. Экскурсійныя групы фарміруюцца ў 1 2.00 і 15.00 гадзін у аранжарэі трапічных раслін. Кульмінацыяй выхаднога перадсвяточнага дня стане музычная неспадзеўка для наведвальнікаў батанічнага саду – выступ Джаз-бэнда «Apple Tea» (Яблычная гарбата). Рамантычныя, папулярныя і аўтарскія творы не пакінуць гледачоў абыякавымі. Выступ Джаз-бэнда "Apple Tea" адбудзецца на азёрным комплексе батанічнага саду ў 16.30 гадзін. Атмасферу выдатнага настрою, увагі і віншаванняў са святам 8 Сакавіка, кожны наведвальнік панясе ў сваёй душы і захавае надоўга. Уваход на ландшафтную зону Батанічнага саду - платны. Кошт білетаў: поўны — 10 бел. рублёў; льготны (школьнікі, пенсіянеры, студэнты) - 5 бел. рублёў. 
Даведкі па тэлефоне (017) 292-69-15.