Главная | Мерапрыемствы | «Вакол святла за 5 дзён з Цэнтральным батанічным садам!»

«Вакол святла за 5 дзён з Цэнтральным батанічным садам!»

31.10.2017 - 04.11.2017

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі ЗАПРАШАЕ ў дні школьных восеньскіх канікулаў на вясёлыя і пазнавальныя святы «Вакол святла за 5 дзён з Цэнтральным батанічным садам!» з 31 кастрычніка па 4 лістапада 2017 года з 11:00 да 13:30.

Цэнтральны батанічны сад запрашае ў падарожжа! Бо вакацыі для таго і створаны, каб адправіцца ў якую-небудзь паездку і напоўніцца новымі ўражаннямі! А мы, прапануем даведацца пра новыя краіны, не выязджаючы з горада Мінска, проста ў цэнтры сталіцы. Нашы падарожжы пачынаюцца каля экспазіцыйнай аранжарэі трапічных раслін, будуць праходзіць у дні восеньскіх канікулаў і панясуць усіх гасцей у іншыя краіны! Такім чынам... Цэнтральны батанічны сад запрашае! 31 кастрычніка – Ангельскае падарожжа з Мэры Попінс 01 лістапада – Французскі сняданак 02 лістапада – Кітайскі Цмок 03 лістапада – Падарожжа па Ісландыі з каралевай Эльзай 04 лістапада – Італьянскія прыгоды У кожнай, з гэтых тэматычных праграм нашы наведвальнікі даведаюцца пра флору, культуру, сімвалы. гэтых краін, вывучаць новыя словы, развучаць нацыянальныя танцы і гульні, паўдзельнічаюць у майстар-класах! Школьнікі паўдзельнічаюць у пазнавальных квэст-экскурсіях і даведаюцца пра расліны, характэрныя для гэтых краін: аб карысці праванскіх траў (лаванды, размарына);

  • кітайскі цмок прадставіць прыгажосць калекцыі хрызантэм і каштоўнасць маньчжурскага арэха;
  • падарожжа па Ісландыі ўразіць знакамітымі мохамі і лішайнікамі;
  • італьянскія прыгоды пазнаёмяць з рамантычнай магноліяй і чароўным глогам.
  • У канцы кожнай праграмы вас чакае ўнікальная дыскатэка «Танцы свету»! Запрашаем усіх жадаючых - школьнікаў і іх бацькоў на восеньскія вакацыі ў батанічны сад! Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду платны. Кошт уваходнага білета - 6.00 бел. рублёў для ўсіх катэгорый грамадзян. Дзеці да 6 гадоў, шматдзетныя сем'і, вайскоўцы тэрміновай службы інваліды ўсіх груп, сіроты - уваход бясплатна. Даведкі па тэл. (017) 292-69-15.