Главная | Мерапрыемствы | «Чараўніцтва купальскіх траў»

«Чараўніцтва купальскіх траў»

08.07.2017 - 08.07.2017
У Цэнтральным батанічным садзе, у самым прыгожым, загадкавым і любімым наведвальнікамі кутку саду – на азёрным комплексе 8 ліпеня 2017 года адбудзецца фальклорна-абрадавая святочная вечарына «Чароўства купальскіх траў». Батанічны сад - адно з самых выдатных месцаў сталіцы для правядзення гэтага народнага свята, прысвечанага каханню, прыродзе, матухне зямлі і іншым стыхіям. Прыгожая выспа азёрнага комплексу, упрыгожаная пышнымі скульптурамі, якія ўвасабляюць тры стыхіі: ваду, агонь і зямлю, найбагацейшы збор разнастайных раслін і травы, незвычайнае паветра, прасякнута хваёвымі фітанцыдамі, выдатныя акцёры і фальклорныя ансамблі – пакінуць у вас шмат незабыўных! Асноўныя персанажы купальскага вечара - Купалінка і Купалеш, фальклорны ансамбль "Шчодрыца", настрояць усіх на пазітыўны настрой. Беларускія песні, забіяцкая «полька», скакалкі з русалкамі праз вілкі, «варажба» на вянках, сімвалічныя «травяныя вароты», праз якія трэба абавязкова прайсці, каб стаць моцным і шчаслівым – наблізяць гасцей вечара да старажытных абрадаў і купальскіх павер'яў! Кульмінацыя вечара - искровое фаер шоў, вогнішча, і шэсце да яго з усімі персанажамі свята і "купальскім колам" - сімвалам, які ўвасабляе сонца. Свята напоўнена музыкай, народнымі гульнямі, жартамі і забавамі. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах: сплесці вянок, вырабіць «купальскую кветку», пабываць у гасцях у зёлак і пазнаць шмат цікавага пра сілу травы, пагадаць на вянках на возеры, падсілкавацца традыцыйнай купальскай ежай - «яешня з блінамі» і абавязкова, паспытаць гарбаты ад батанічнага саду, заваранага на лекавых рэзка-араматычнай траве. Бо на Купалу, многія травы і расліны, набываюць гаючую і магічную сілу. Таму, у 17.30 гадзін прафесійныя экскурсаводы батанічнага саду правядуць эксклюзіўную экскурсію па калекцыі траў "магічнай і гаючай сілы". Усё вышэйпералічанае і многае іншае парадуе мінчан і гасцей сталіцы ў Батанічным садзе 8 ліпеня з 17.30 да 21.30. Сама атмасфера і прырода батанічнага саду паказваюць на глыбокі сэнс Купалля, які закладваўся нашымі продкамі - павага і яднанне з прыродай, шанаванне яе ўрадлівасці, прыгажосці і найвышэйшага росквіту. Запрашаем усіх жадаючых адпачыць купальскім вечарам на казачным ландшафце батанічнага саду! Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду платны – 6 бел. рублёў - для ўсіх катэгорый грамадзян. Дзеці да 6 гадоў, інваліды ўсіх груп, шматдзетныя сем'і, сіроты, вайскоўцы тэрміновай службы - бясплатна. Даведкі па тэлефоне +375 17 292-69- 15.