Главная | Мерапрыемствы | ДНУ "Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі" запрашае да ўдзелу ў інтэрактыўным пазнавальным праекце да Дня абароны дзяцей "Сустракаем лета ў Батанічным садзе"

ДНУ "Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі" запрашае да ўдзелу ў інтэрактыўным пазнавальным праекце да Дня абароны дзяцей "Сустракаем лета ў Батанічным садзе"

30.05.2020 - 31.05.2020

Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае мінчан і гасцей сталіцы 30 і 31 мая 2020 года прыняць удзел у новым інтэрактыўным праекце «Зялёны Квест»  ;– у сямейным шпацыры па кутках самага прыгожага ландшафту сталіцы. Мы прапануем цікавы і актуальны фармат правядзення мерапрыемства. Падчас прагулкі ўдзельнікі атрымліваюць займальныя заданні, аформленыя ў выглядзе спецыяльнай карты батанічнага сада. На карце пазначаны ўнікальныя маршруты па самых папулярных месцах саду і прадстаўлены інтэрактыўныя заданні. З мэтай бяспекі і захавання здароўя наведвальнікаў, а таксама з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, падчас правядзення мерапрыемстваў, заданні выконваюцца. b>дыстанцыйна, з выкарыстаннем смартфонаў. Для больш камфортнага праходжання заданняў, маршруты не перасякаюцца. Пунктаў з заданнямі дастаткова шмат, раслінныя аб'екты размешчаны на сцяжынках, алеях, кветніках і ў іншых кутках ландшафту батанічнага саду. У гэтым годзе мы вырашылі адзначыць Міжнародны Дзень абароны дзяцей на працягу двух дзён! Выбірайце любы зручны час для вашай сям'і.
Што чакае нашых наведвальнікаў?

  • Сямейны шпацыр; ;
  • Розыгрыш падарункаў;
  • Анлайн ток-шоу з зоркай.

У канцы мерапрыемства 31 мая 2020 г. Урачысты фінал (анлайн трансляцыя), дыстанцыйнае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў з удзелам супрацоўнікаў батанічнага саду, мультыплікацыйных герояў, артыстаў.  Месца правядзення: Цэнтральны батанічны сад (Сурганава, 2В). Даты правядзення: 30 і 31 траўня. Час правядзення:  10:00-18:00. Кошт білетаў: дарослы – 10 рублёў, ільготны – 5 рублёў. Шматдзетныя сем'і, сіроты, дзеці да 5 гадоў, інваліды ўсіх груп бясплатна. nbsp; >

сайтcbg.org.by 

instagramwww.instagram.com/botanicalgardenminsk 

facebook: www.facebook.com/BotanicalGardenMinsk 

vkwww.vk.com/botanicalgardenminsk < /p>