Главная | Мерапрыемствы | Выстава-кірмаш вырабаў з прыродных матэрыялаў

Выстава-кірмаш вырабаў з прыродных матэрыялаў

21.12.2019 - 29.12.2019
На выставе-кірмашы прадстаўлены калядныя фітакампазіцыі ад дызайнераў Цэнтральнага батанічнага сада. Калядныя вянкі і інтэр'ерныя кампазіцыі несумненна створаць добры навагодні настрой і ўпрыгожаць Вашу хату ў дні Калядаў! Аўтар калядных кампазіцый - вядучы фітадызайнер Сектара ландшафтнай архітэктуры і фітадызайну Клыга Марыя Уладзіміраўна. Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду платны. 21, 22 і 24 снежня ўваход на тэрыторыю Цэнтральнага батанічнага саду - 4 бел. рубля для ўсіх катэгорый грамадзян!!! 25-29 снежня у сувязі з правядзеннем навагодніх мерапрыемстваў: – поўны білет – 10 бел. рублёў, ільготны білет для студэнтаў, пенсіянераў, навучэнцаў – 5 бел. рублёў, – дзіцячы білет з 2-х да 6-ці гадоў – 2 бел. рубля. Даведкі па тэлефоне: + 375 17 292 69 15.