Главная | Мерапрыемствы | Зімовае навагодняе свята працягваецца!

Зімовае навагодняе свята працягваецца!

08.01.2021 - 09.01.2021
Цэнтральны батанічны сад віншуе мінчан і гасцей сталіцы з Калядамі і Новым 2021 годам і запрашае на дзённыя, а таксама вячэрнія прагулкі ў святочны сад і экспазіцыйную аранжарэю трапічных і субтрапічных раслін. Спяшаемся паведаміць што 8 і 9 студзеня 2021 года з 13:00 да 14:30 батанічны сад наведае Дзед Мароз і яго святочны персанаж. Кожны з гасцей будзе мець магчымасць паразмаўляць з Дзедам Марозам, загадаць жаданне, зрабіць сэлфі, атрымаць віншаванне з Калядамі і Новым годам. У батанічным садзе Вас чакае атмасфера свята, пазітыўнага настрою і дабра.
Мерапрыемствы арганізаваны і праходзяць у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя РБ. Кошт уваходнага білета: 4.00 беларускіх рубля для ўсіх катэгорый грамадзян.