Главная | Квітненне | Красаванне калекцыі гладыёлусаў

Красаванне калекцыі гладыёлусаў

25.07.2024 - 11.08.2024
Красаванне калекцыі гладыёлусаў У Цэнтральным Батанічным садзе НАН Беларусі квітнеюць гладыёлусы!

Ужо некалькі тысячагоддзяў нас радуе, любімая многімі расліна, гладыёлус. Родам гэтая кветка з Афрыкі, Міжземнамор'я, Сярэдніх Еўропы і Азіі, і Заходняй Сібіры.

Калекцыя гладыёлусаў у Цэнтральным батанічным садзе была заснавана ў 1958 годзе. Цяпер яна налічвае 672 гатункі з трох родаў.

Цікавыя факты:

  • У былыя часы, каля 300 гадоў да нашай эры, гладыёлус лічыўся пустазельнай раслінай і дапякаў людзям.
  • У сярэднявеччы, адвар з кветак гладыёлуса ўжывалі пры зубным болі.
  • Быў час, калі клубнелуковицы гладыёлуса былі прысмакамі, іх смажылі або запякалі.
  • Лічылася, што гладыёлус быў здольны абараніць ад злых духаў і іншых пошасцяў. Воіны выкарыстоўвалі яго для абароны, у якасці амулета ад пагібелі.
  • Гладыёлус лічыцца «мужчынскай» кветкай. Букеты з гэтых кветак традыцыйна ўручаюць пераможцам, чэмпіёнам, партнёрам па бізнесе.