Главная | Квітненне | Красаванне калекцыі хрызантэмы карэйскай

Красаванне калекцыі хрызантэмы карэйскай

07.09.2024 - 01.10.2024
Красаванне калекцыі хрызантэмы карэйскай У цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі квітнее калекцыя хрызантэм. !

Хрызантэма вядомая больш за дзве тысячы гадоў і атрымала прызнанне ў многіх краінах, асабліва ў Кітаі і Японіі. Першыя гатункі з'явіліся ў ЦБС у 1965 годзе, а з 1981 года была створана самастойная калекцыя хрызантэмы карэйскай.

У цяперашні час у калекцыі сабрана каля 200 гатункаў, якія валодаюць рознай формай і афарбоўкай суквеццяў, памерам куста і тэрмінамі красавання.

Цікавыя факты:

  • Радзімай хрызантэмы з'яўляецца Кітай.
  • Хрызантэмы былі завезены ў Еўропу толькі ў XVII стагоддзі.
  • Многія са старажытных паэтаў Японіі апявалі ў сваёй творчасці гэтыя цудоўныя кветкі.
  • Калі мыцца кожную раніцу расой хрызантэм Вы будзеце маладыя, прыгожыя і здаровыя ўвесь год.
  • Букет хрызантэм з'яўляецца сімвалам улады. 
  • У Японіі кожны год праводзіцца фестываль Шчасця, які прысвечаны менавіта хрызантэмам.
  • Хрызантэмы жоўтага колеру з'яўляюцца сімвалам павагі, высокага статусу і высакароднасці. Такія кветкі звычайна дораць калегам і начальнікам.