Главная | Квітненне | Красаванне калекцыі лілей

Красаванне калекцыі лілей

01.07.2024 - 14.07.2024
Красаванне калекцыі лілей У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі квітнеюць лілеі.

Кветка, якая набыла прыхільнікаў дзякуючы эстэтычнасці і прыемнаму водару, сёння саступае па папулярнасці толькі ружы і з ёю ж канкуруе па колькасці сімвалічных значэнняў.

Калекцыя лілей Цэнтральнага батанічнага саду пачала фармавацца пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Цяпер яна налічвае 13 відаў і 393 гатункі.

Цікавыя факты:

  • Ліліі вядомыя яшчэ з 1700 года да нашай эры. Іх можна знайсці нават у егіпецкіх іерогліфах, дзе яны абазначалі надзею і свабоду.
  • Лічыцца, што сучасная назва гэтай кветкі паходзіць ад старажытнагальскага слова «ці-лі», якое азначае «белы-белы».
  • У Персіі беласнежнымі бутонамі лілей упрыгожвалі царскія палацы.
  • Найсвяцейшая Дзева таксама асацыюецца з прыгажосцю белай лілеі. Паводле падання, Арханёл Гаўрыіл прыйшоў да Дзевы менавіта з гэтай кветкай у руках у дзень Дабравешчання.
  • Кожнае адценне лілеі мае асаблівую сімволіку – напрыклад, белая азначае чысціню і бязгрэшнасць, а тыгравая – багацце і веліч.
  • Толькі белыя і тыгровыя лілеі вядомыя сваім насычаным водарам, іншыя віды практычна не маюць паху.