Главная | Квітненне | Красаванне калекцыі бэзу

Красаванне калекцыі бэзу

10.05.2024 - 26.05.2024
Красаванне калекцыі бэзу

У батанічным садзе заквітае калекцыя бэзу! strong>

Пачатак калекцыі бэзу быў пакладзены ў 1933 годзе. А ўжо ў 60-х гадах пачалося фармаванне сірынгарыя. Асноўны фонд калекцыі ЦБС НАН Беларусі складаецца з гістарычных, класічных бэзаў - гэта перш за ўсё гатункі замежнай селекцыі (Францыя, Германія, Галандыя), а таксама гатункі краін СНД, у тым ліку расійскага селекцыянера з сусветным прызнаннем Калеснікава Л.А.

У 2011 годзе калекцыя бэзу Цэнтральнага батанічнага сада атрымала міжнароднае прызнанне. Гэта перш за ўсё - белыя гатункі - Лебядушка, Абаронцам Брэста, Месячнае святло, лілова-пурпурныя - Паўлінка, Мінчанка, ружаватыя - Жамчужына, Вера Харужая, блакітнаватыя - К.Заслонаў, Партызанка. Мала распаўсюджаныя ў батанічных садах - Зорка Венеры, Беларускія зоры, Свіцізянка, Поспех, Добры настрой, Палеская легенда, Памяці А.Т. Смольскай, Несцерка.

У цяперашні час калекцыя бэзу Цэнтральнага батанічнага саду налічвае больш за 200 гатункаў. Адмысловую каштоўнасць у ёй уяўляюць гатункі ўласнай селекцыі.

Цікавыя факты пра бэз:

  • Старажытнагрэцкая німфа Сірынга, у гонар якой назвалі расліну, адказвала за ідылію і радасць. 
  • Бэз вырошчваюць усяго каля 500 гадоў, але за гэты час у культуры з'явілася больш за 2300 гатункаў рознай формы, афарбоўкі і водару.
  • Эфірны алей бэзу каштуе даражэй за золата - кошт за 1 кілаграм можа дасягаць 100 тысяч долараў.
  • Некаторыя гатункі бэзу выжываюць пры тэмпературы -50 градусаў па Цэльсіі. 
  • Дрэва бэзу амурскай можа вырасці да 15 метраў у вышыню. 
  • Бэз пекінскі квітнее пазней за ўсіх, і мае багацейшы водар, чым бэз звычайны.
  • Найбольш моцны водар бэз выдае ў сонечны і сухі дзень.