Главная | Квітненне | Красаванне цытрусавых

Красаванне цытрусавых

01.12.2024 - 31.12.2024
Красаванне цытрусавых

У ліманарыі Цэнтральнага батанічнага саду заквітаюць цытрусавыя расліны.

>

Ліманарый - адзіная і ўнікальная ў Рэспубліцы Беларусь аранжарэя пладовых цытрусавых раслін. Тут сабрана каля 100 гатункаў цытрусавых: 60 гатункаў лімонаў, 15 гатункаў апельсінаў, 10 гатункаў мандарынаў і 10 гатункаў грэйпфрутаў, а таксама такія рэдкія цытрусавыя, як кінканы (фартунела, кумкват), цытроны, каламондзіны.

Цікавыя факты аб цытрусавых:

  • Першыя згадкі пра цытрусавыя датуюцца III стагоддзем да нашай эры.
  • Эфірныя маслы цытрусавых не толькі знішчаюць бактэрыі і вірусы, але і спрыяльна ўплываюць на эмацыйны стан чалавека, дапамагаючы спраўляцца з дэпрэсіяй.
  • Да пачатку XVIII стагоддзя цытрусавыя былі недаступныя простым людзям. Яны былі ўпрыгожаннем каралеўскіх застолляў. Арыстакраты ўціралі араматычныя маслы цытрусаў у скуру, пілі сокі з гэтай садавіны, а таксама ўшывалі высушаныя скуркі лімонаў у адзенне.
  • У Еўропе лімоны доўгі час вырошчвалі ў якасці дэкаратыўнай расліны, у Азіі ж, наадварот, лімоны выкарыстоўваліся ў медыцыне і кулінарыі.
  • У лупіне, лісці, костачках цытрусавых вітамінаў больш, чым у плёне.&lbsp;
  • У іспанскіх народных павер'ях цытрына сімвалізуе неўзаемнае каханне, а апельсін – узаемныя пачуцці.