Главная | Структура | Лабараторыя клетачнай біятэхналогіі

Лабараторыя клетачнай біятэхналогіі

Загадчык лабараторыі - кандыдат біялагічных навук Чыжык Вольга Уладзіміраўна. Лабараторыя ўтворана ў 2010 г., у яе склад 12 супрацоўнікаў, у т.л. 2 кандыдаты біялагічных навук. Напрамкі навуковых даследаванняў сканцэнтраваны ў галіне біяхіміі і фізіялогіі дыферэнцыяцыі і дэдыферэнцыяцыі клетак і тканак раслін, тэхналогій мікракланальнага размнажэння, стварэння генетычных банкаў на аснове культуры тканак і мерыстэм. Інавацыйныя распрацоўкі прысвечаны кланальнаму мікраразмнажэнню, вытворчасці саджанцаў гаспадарча каштоўных раслін на аснове культуры in vitro.