Гладыёлусы

Уключана ў дзяржаўны рэестр батанічных калекцый Рэспублікі Беларусь (пасведчанне №13, выдадзенае Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 02.08.2005).
Куратар калекцыі - малодшы навуковы супрацоўнік Алеся Уладзіміраўна Кручонак.
У калекцыі прадстаўлена больш за 540 таксонаў з 3 родаў (Acidanthera, Gladiolus, x Gladanthera), якія належаць да сямейства Касацікава (Iridaceae).

Гісторыя

  • Да Вялікай Айчыннай вайны калекцыі гладыёлусаў у ЦБС не было, а ў пасляваенны перыяд (да 1955 г.) налічвалася не больш за 60 гатункаў. (Шматгадовыя кветкавыя расліны: кароткія вынікі інтрадукцыі / Пад рэд. акад. АН БССР Н.В.Смольскага. – Мінск: Навука і тэхніка, 1972. – 312с.).
  • 1962 - 577 відаў і ўнутрывідавых таксонаў (Цэнтральны батанічны сад АН БССР: даведнік. - Мінск: 1962).
  • 1972 - звыш 400 гатункаў айчыннай і замежнай селекцыі (Шматгадовыя кветкавыя расліны: кароткія вынікі інтрадукцыі / Пад рэд. акад. АН БССР Н.У.Смольскага. – Мінск: Навука і тэхніка, 1972. – 312с.). li>
  • 1979 - 698 гатункаў (Інтрадукцыя і акліматызацыя раслін у Беларусі. - Мінск: Навука і тэхніка, 1979. - С.39). Прыцягвалі сучасны генафонд, вялі селекцыйную работу і былі атрыманы такія гатункі як: Памяці герояў Брэста, Чары Вясны, Алесік, Усмешка, На Світанні, Мінск.
  • У апошнюю дэкаду мінулага стагоддзя ў калекцыі былі цяжкія часы, у 2000 годзе пачалася выверка гатункавай прыналежнасці, калекцыя налічвала 46 вывераных гатункаў.
  • З 2005 года склад павялічваўся колькасна і якасна.

Стваральнікамі і захавальнікамі калекцыі ў розныя гады былі А.С.Мерла, А.І.Манкевіч, К.К.Іпацьева, А.І.Світкоўская.

Структура калекцыі

Асноўны фонд Радавальнік размнажэння Селекцыйны гадавальнік
а) гістарычная частка (гатунку старой селекцыі, якім больш за 50 гадоў) а) новыя паступленні (дыяспара – клубненыркі) а) гібрыдныя сеянцы, атрыманыя шляхам серыі скрыжаванняў.
б) дэкаратыўна-таварная частка б) гатункі на мяжы знікнення з калекцыі б) гібрыдныя сеянцы атрыманыя метадам індукаванага мутагенезу.
в) селекцыйныя навінкі (гатунку, створаныя пасля 2006 г)
г) прадстаўнікі прыроднай флоры і міжвідавых гібрыды

Большую частку калекцыі складаюць гатункі ўсходне-еўрапейскага экатыпу, прадстаўленыя гатункамі расійскіх і ўкраінскіх селекцыянераў, выведзеных у апошнія 20 гадоў. 22% ад складу - паўночна-амерыканскія гатункі. У адносна роўных долях прадстаўлены гатункі заходне-еўрапейскіх селекцыянераў Нідэрландаў, Балтыі і Чэхіі (8%, 5% і 5% адпаведна). Усяго 1% ад агульнай колькасці выпадае на гатункі аўстралійска-новазеландскай групы. У перспектыве стаіць задача папаўнення гатункамі з гэтага рэгіёну.

Асноўную частку калекцыі складаюць гатункі, створаныя ў апошнія 20 гадоў. Гатункі выведзеныя ў перыяд з 1961 па 1980 прадстаўлены большай часткай амерыканска-канадскай лініяй. Гэта элітны матэрыял, які атрымаў своеасаблівы знак якасці ў выглядзе маркіроўкі "АА" (All American Gladiolus Selection). Менавіта яны і служылі базай, для стварэння сучасных сартоў усходнееўрапейскага напрамку. Нешматлікія гатункі перыяду 1940-1960 з'яўляюцца заслужанымі ветэранамі і носьбітамі важнай прыкметы ўстойлівасці да комплексу захворванняў. У гэтай групе пераважаюць заходнееўрапейскія генетычныя лініі.

Аналіз размеркавання часу стварэння гатункаў усярэдзіне садовых груп па колеры калякветніка паказаў, што найболей "маладымі" з'яўляюцца групы дымчатых і дымчата-карычневых, фіялета-сініх, белых і зялёных гладыёлусаў, што адпавядае становішчу ў сусветнай калекцыі. Найбольш поўна прадстаўлены групы бэзавых, малінавых і пурпурных, ружовых і ласасёва-ружовых гладыёлусаў. Самыя старыя гатункі адносяцца да групы аранжавых

Напрамкі даследаванняў

  • вывучэнне асаблівасцей развіцця сартоў з аддаленых цэнтраў селекцыі ва ўмовах Рэспублікі Беларусь; фарміраванне спісу найбольш устойлівых сартоў для аматарскага садоўніцтва і рэкамендацый па іх вырошчванні;
  • выпрабаванне новых мінеральных і арганічных комплексаў угнаенняў на культуры гладыёлуса гібрыднага і ўстанаўленне заканамернасцей іх уплыву на рост і развіццё раслін;
  • вывучэнне асаблівасцей размеркавання дэкаратыўных і гаспадарча-біялагічных прыкмет пры гібрыдызацыі.
Товары 46 - 60 из 89
Начало | Пред. | 2 3 4 5 6 | След. | Конец