Уключана ў дзяржаўны рэестр батанічных калекцый Рэспублікі Беларусь (пасведчанне №13, выдадзенае Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 02.08.2005). Куратар калекцыі - малодшы навуковы супрацоўнік Алеся Уладзіміраўна Кручонак. У калекцыі прадстаўлена больш за 540 таксонаў з 3 родаў (Acidanthera, Gladiolus, x Gladanthera), якія належаць да сямейства Касацікава (Iridaceae).
Стваральнікамі і захавальнікамі калекцыі ў розныя гады былі А.С.Мерла, А.І.Манкевіч, К.К.Іпацьева, А.І.Світкоўская.
Большую частку калекцыі складаюць гатункі ўсходне-еўрапейскага экатыпу, прадстаўленыя гатункамі расійскіх і ўкраінскіх селекцыянераў, выведзеных у апошнія 20 гадоў. 22% ад складу - паўночна-амерыканскія гатункі. У адносна роўных долях прадстаўлены гатункі заходне-еўрапейскіх селекцыянераў Нідэрландаў, Балтыі і Чэхіі (8%, 5% і 5% адпаведна). Усяго 1% ад агульнай колькасці выпадае на гатункі аўстралійска-новазеландскай групы. У перспектыве стаіць задача папаўнення гатункамі з гэтага рэгіёну.
Асноўную частку калекцыі складаюць гатункі, створаныя ў апошнія 20 гадоў. Гатункі выведзеныя ў перыяд з 1961 па 1980 прадстаўлены большай часткай амерыканска-канадскай лініяй. Гэта элітны матэрыял, які атрымаў своеасаблівы знак якасці ў выглядзе маркіроўкі "АА" (All American Gladiolus Selection). Менавіта яны і служылі базай, для стварэння сучасных сартоў усходнееўрапейскага напрамку. Нешматлікія гатункі перыяду 1940-1960 з'яўляюцца заслужанымі ветэранамі і носьбітамі важнай прыкметы ўстойлівасці да комплексу захворванняў. У гэтай групе пераважаюць заходнееўрапейскія генетычныя лініі.
Аналіз размеркавання часу стварэння гатункаў усярэдзіне садовых груп па колеры калякветніка паказаў, што найболей "маладымі" з'яўляюцца групы дымчатых і дымчата-карычневых, фіялета-сініх, белых і зялёных гладыёлусаў, што адпавядае становішчу ў сусветнай калекцыі. Найбольш поўна прадстаўлены групы бэзавых, малінавых і пурпурных, ружовых і ласасёва-ружовых гладыёлусаў. Самыя старыя гатункі адносяцца да групы аранжавых