Главная | Структура | Лабараторыя інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін | Гісторыя лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін

Гісторыя лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін

Калекцыі дэкаратыўных травяністых раслін лабараторыі пачалі фармавацца ў першыя гады працы батанічнага саду, з 1932 г. Тады лабараторыя звалася аддзелам вышэйшых кветкавых раслін. З архіўных дакументаў вядома, што ўжо ў 1936 г. вырошчвалі хрызантэмы, гіяцынты, нарцысы, цюльпаны, гваздзікі, геліятропы, цынерарыю, цыкламены, пеларгонію, прымулу, абконіку і інш. У 1938 г. пачынаецца фарміраванне.

У першыя пасляваенныя гады ў калекцыі з'явіліся вяргіні, каны, праводзіліся акуліроўка, зялёнае чаранкаванне і прышчэпка руж. З назначэннем у 1955 годзе на пасаду дырэктара батанічнага сада Мікалая Уладзіслававіча Смольскага - вучня і калегі акадэміка Мікалая Іванавіча Вавілава, прыкметна актывізавалася работа па мэтанакіраванаму фарміраванню калекцый раслін.

3 красавіка 1958г. быў выдадзены загад аб утварэнні ў Садзе аддзела дэкаратыўнага садоўніцтва з групай зялёнага будаўніцтва, які ўзначаліў дырэктар Сада - Н.В.Смольскі. У гэты час у ёй працавалі навуковыя супрацоўнікі А.С.Мерла, В.Ф.Бібікава, Л.П. Гусарава, П.І. Ляўданская, Г.С.Харужык (навуковы персанал), лабаранты С.С. Самусенка, Бацяноўскі І.Я., Апановіч У.Ц., Багарэвіч Т.В., Макаранка Т.Р., Бархатава Т.М., Хацько В.М.

У 1957 – 58 гг. калекцыі аддзела ўключалі 2066 відаў і гатункаў дэкаратыўных раслін, у т.л. ружы - 765, цюльпаны - 237, гладыёлусы 535, вяргіні - 2, нарцысы -75, касачы - 136, лілеі - 27, каны - 21, півоні -10, флокс венікава - 115 гатункаў, астры - руж і гладыёлусаў выклікае захапленне нават у сучасных спецыялістаў. Пасля завяршэння будаўніцтва фондавых аранжарэй (1958 г.) з'явілася магчымасць пашырэння калекцый трапічных і субтрапічных раслін, якія змяшчаліся ў складзе лабараторыі да 2005 года.

Да сярэдзіны 60-ых гадоў істотна павялічыліся калекцыі касач (325 найменняў), вяргіня (300), малараспаўсюджаных мнагалетнікаў (414), пачала фарміравацца самастойная калекцыя рададэндронаў.

У цяперашні час генафонд калекцый складаецца з 4817 відаў і гатункаў:

Назва калекцыі Колькасць відаў і гатункаў Куратар калекцыі
Гіяцынты 82 н.с. Рыжанкова Ю.І.
Цюльпаны 528 н.с. Рыжанкова Ю.І.
Нарцысы 415 к.б.н. Завадская Л.У.
Ліліі 352 к.б.н. Завадская Л.У.
Ірысы 267 н.с. Бародзіч Г.С.
Лілейнікі 114 н.с. Бародзіч Г.С.
Півоны 327 н.с. Гайшун В.У.
Флоксы 80 н.с. Гайшун В.У.
Мнагалетнікі сусветнай
і абарыгеннай флор
623 к.б.н. Луніна Н.М.
Мелкавукавічныя 181 н.с. Світкоўская А.І.
Клемацісы 116 н.с. Світкоўская А.І.
Георгіны 207 н.с. Карэўка І.А.
Адналеткі 662 м.н.с. Дуброва А.М.
Хрызантэма карэйская 82 м.н.с. Гуліс А.Л.
Хрызантэма індыйская 83 м.н.с. Гуліс А.Л.
Гладыёлусы 353 м.н.с. Кручонак А.В.
Ружы 282 м.н.с. Фаміч У.І.
Рададэндроны 63 к.б.н. Валадзько І.К.
Разам 4817  

У розныя гады лабараторыю (аддзел) узначальвалі: праф. Васількоў І.П.(1936), Ахрыменка М.П.( 1938), к.з/г.н. Георгіеўскі С.Д. (1948 -, ), акадэмік Н.В.Смольскі. (1955 - 1976).д.б.н. Хведарук А.Ц. (1976-1993 гг.) д.б.н. Гетка Н.В.(1993-1997г.), к.б.н. Валадзько І.К. (з 1997 г. па н.ур.).

У лабараторыі захоўваецца памяць аб супрацоўніках, якія стваралі і захоўвалі выдатныя калекцыі, якія аддалі гэтаму дзясяткі гадоў. У 1930-я гады, у перыяд фарміравання саду, калектыву і калекцый, у лабараторыі працаваў М.П.Ахрыменка, які апублікаваў артыкулы аб вырошчванні руж і кветкавай расады, аб стварэнні партрэтаў з дывановых раслін, аб вырошчванні лімонаў, калекцыя якіх была дастаткова прадстаўнічай. Брыгадзір працоўных Шаліма Мікалай Паўлавіч у 1936г. адказваў за выганку на цвіценне хрызантэм, гартэнзіі, цыкламенаў, гваздзікоў, нарцысаў, гіяцынтаў, цюльпанаў і інш. пачатку 70-ых гадоў. У лабараторыі плённа працавалі к.б.н. Валянціна Міхайлаўна Кудраўцава (селекцыя цюльпанаў), к.б.н. Вераніка Фёдараўна Бібікава (бэз, селекцыя бэзу), к.б.н. Вольга Іосіфаўна Манкевіч (калекцыя гладыёлусаў, селекцыя гладыёлусаў, мнагалетнікаў.), к.б.н. Эма Андрэеўна Бурава (гіоргіны. касачы, лілейнікі, бэз), к.б.н. Тамара Мінаеўна Бурганская (селекцыя адналеткаў), к.б.н. Іван Яфімавіч Бацяноўскі (рададэндраны, галоўная кветкавая экспазіцыя м.н.с. К.К.Іпацьева (гладыёлусы), Т.Залеская (цюльпаны і гіяцынты), А.С.Чышчавік (цюльпаны і гіяцынты), С.С. прымулы), Б.І. Матусевіч (цюльпаны і гіяцынты), Л.Ф. . Ляўданская (кактусы і суккуленты), аграномы, лабаранты і садоўнікі Т.А.Кавалёва, В.М.Хацько. Н.І.Шых, Г.А.Навумава, С.І.Чорная, Ф.Р.Шыдлоўская, Г.А.Матусевіч. Пышную калекцыю руж (больш 700 гатункаў) шматлікія гады папаўняла і захоўвала ст. аграном Любоў Паўлаўна Гусарава, а затым м.н.с. Л.А.Серарабкова, аграном Н.Г.Святлічная.

Супрацоўнікі лабараторыі бралі ўдзел у навуковых экспедыцыях па вывучэнні і зборы раслін на Паміра-Алаі, у Карпатах, на Урале, Каўказе, Кольскім паўвостраве.